.png)
Першавая прафсаюзная арганізацыя
адкрытага акцыянернага таварыства
«Радашковіцкі керамічны завод»
Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і
прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
З 2017 года старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Радашковіцкі керамічны завод» абрана Клімантовіч Вольга Георгіеўна.
Кіруючы орган - прафсаюзны камітэт, у які абрана 7 членаў.
Прафкам ААТ «Радашковіцкі керамічны завод» у сваёй працы кіруецца заканадаўствам РБ, Статутам Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
На 01.06.2022 года ахоп прафсаюзным членствам складае 100% ці 211 чалавек. Грамадскіх інспектараў па ахове працы - 7 чалавек.
Галоўная задача прафсаюза - абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.
У структуры першаснай арганізацыі прафсаюза ААТ "Радашковіцкі керамічны завод" - 5 цэхавых прафсаюзных камітэтаў і 4 прафсаюзныя групы.
Праца прафкамам праводзіцца па напрамках:
- па вядзенні калектыўных перамоваў;
- па выкананні працоўнага заканадаўства;
- па заработнай плаце і занятасці;
- па пытаннях сацыяльных гарантый для жанчын;
- па працы сярод моладзі;
- па ахове працы;
- па жыллёва-бытавой рабоце;
- па культурна-масавай рабоце і рабоце з ветэранамі;
- камісія па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай рабоце.
Праца ў першаснай арганізацыі прафсаюза вядзецца штодня і штохвілінна.
Прафсаюз - гэта не толькі матэрыяльная дапамога, Прафсаюз (прафесійны саюз) - гэта грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае работнікаў для вырашэння надзённых і важных праблем.
Мы - аб'ядноўваем! Мы - разам!